Выпуск інфармацыйных буклетаў "Чарнобыль: учора, сёння, заўтра"
23.04.2024Трагедыя, якая адбылася 26 красавіка 1986 года, назаўжды застанецца ў чалавечых сэрцах як Дзень памяці загінуўшых у радыяцыйных аварыях і катастрофах, як Дзень падзякі людзям, якія самааддана ўсталі на абарону ад ядзернай небяспекі, як напамін пра адказнасць чалавецтва за лёс планеты. Сёння ў рамках рэспубліканскай дэкады грамадска-патрыятычных спраў "Чарнобыль. Захоўваючы памяць...", навучэнцы распрацавалі і выпусцілі інфармацыйныя буклеты"Чарнобыль: учора, сёння, заўтра". Такім чынам прыцягваючы ўвагу навучэнцаў да трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама растлумачваючы ролю дзяржавы ў вырашэнні комплекснай задачы па рэабілітацыі і адраджэнні пацярпелых тэрыторый, праз удзел у мерапрыемствах, прагляд кінафільмаў, вывучэнне інфармацыі, выпуск буклетаў , у вучняў фарміруецца культура беражлівых адносін да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны краіны.