Урок памяці "Чарнобыль – наш боль і памяць"
25.04.202420 красавіка ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў 5-11 класаў прайшоў урок памяці "Чарнобыль – наш боль і памяць". У ходзе мерапрыемства рабяты абмеркавалі інфармацыйныя матэрыялы "Чарнобыль-наш боль", азнаёміліся са статыстыкай жудаснай трагедыі. На заканчэнне мерапрыемства школьнікі прыйшлі да высновы, што наступствы аварыі глабальныя. Таму людзі павінны памятаць пра Чарнобыль дзеля будучыні, ведаць пра небяспеку радыяцыі і рабіць усё, каб падобныя катастрофы ніколі больш не паўтараліся.