Тыдзернь нулявога траўматызму
26.04.2024У Дзяржаўнай установе адукацыі "Тучанская сярэдняя школа Клецкага раёна" з 22.04.2024 па 29.04.2024 прайшоў "Тыдзень нулявога траўматызму".
Мэта правядзення Тыдня: забеспячэнне бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыі (недапушчэнне ніводнага выпадку траўміравання ў арганізацыі ў гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў нормаў аховы працы і прымянення мер па іх ліквідацыі.
Ва ўстанове адукацыі было арганізавана:
- прывядзенне ў адпаведнасць з санітарна-гігіенічнымі патрабаваннямі бытавых памяшканняў;
- правядзенне інфармацыйнай кампаніі (размяшчэнне на сайтах (старонках), на стэндзе па ахове працы) інфармацыі аб правядзенні "Тыдня нулявога траўматызму", Дня аховы працы;
- нарада працоўнага калектыву азнаямленне работнікаў установы адукацыі з інфармацыяй па прасоўванні канцэпцыі "нулявога траўматызму "(Vision Zero), якая ўключае сем "залатых правілаў";
- гутарка з работнікамі ўстановы адукацыі па эканоміі цяпла, электраэнергіі, вады;
- маніторынг адпаведнасці працоўных месцаў і абсталявання патрабаванням нормаў і правілаў аховы працы і прыняцце мер па ліквідацыі парушэнняў (пры наяўнасці);
- кантроль стану кабінетаў павышанай небяспекі;
- інфармацыйна-тлумачальная гутарка па пытанні небяспекі і рызык у галіне аховы працы пры працоўнай дзейнасці;
- забеспячэнне няўхільнага выканання патрабаванняў Дырэктывы №1 у частцы выканання рабочымі вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны, лакальных і тэхнічных нарматыўных прававых актаў па ахове працы і пажарнай бяспекі, і недапушчэнні выпадкаў вытворчага траўматызму, які пацягнуў калецтва або смерць работнікаў;
- кантроль за своечасовым правядзеннем: медыцынскіх аглядаў, усіх відаў інструктажоў па ахове працы, навучаннем, прызначэннем стажыровак і праверак ведаў па пытаннях аховы працы з належным афармленнем дакументаў згодна з устаноўленымі формамі ў працуючых. Пры выяўленні парушэнняў прыняць меры да іх ліквідацыі;
- правядзенне праверкі стану пажарнай бяспекі, аснашчэнне пажарнай сігналізацыяй і своечасовасць яе тэхабслугоўвання, укамплектаванне першаснымі сродкамі пажаратушэння;
- абнаўленне надпісаў і паказальных знакаў, якія вядуць да эвакуацыйных выхадаў;
- маніторынг забяспечанасці персаналу сродкамі індывідуальнай абароны, спецвопраткай і спецабуткам, мыйнымі сродкамі, іх рэальнага выкарыстання і прымянення ва ўстанове;
- грамадскі кантроль за выкананнем дысцыпліны і бяспекі вытворчай дзейнасці праз узмацненне
ролі грамадскіх інспектараў прафсаюзаў у стварэнні бяспечных умоў працы;
- правядзенне Дня аховы працы.