Інфармацыйная гадзіна "Рэха Чарнобыля"
26.04.202424 красавіка ў 4 класе была праведзена інфармацыйная гадзіна "Рэха Чарнобыля". Падчас заняткаў дзеці даведаліся аб прычынах Чарнобыльскай аварыі, аб маштабах трагедыі. Паглядзелі і абмеркавалі відэаролік "Наступствы Чарнобыльскай аварыі". Мерапрыемства спрыяла асэнсаванню і ўсведамленню інфармацыі аб чарнобыльскай трагедыі, развіццю актыўнай жыццёвай пазіцыі, фарміраванню экалагічных ведаў. У заключэнне заняткі школьнікі прыйшлі да высновы аб тым, што трэба памятаць пра мінулае, вучыцца на дапушчаных памылках і цвёрда ведаць, якім чынам трэба дзейнічаць у падобных экстрэмальных сітуацыях.