Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Тучанская сярэдняя школа Клецкага раёна»
Выхаваць свядомага грамадзяніна і патрыёта азначае сфарміраваць у дзіцяці комплекс вызначаных ведаў, асобасных якасцей і рыс характару:
Каб дзеці сталі творцамі свайго лёсу неабходна, каб яны трывала засвоілі духоўнасць, культуру роднага народа, глыбока пранікліся нацыянальным духам, ладам жыцця і мыслення. Для гэтага неабходна вярнуцца да маральных традыцый выхавання дзяцей: імкнуцца да дабра і прыгажосці, справядлівасці і праўды. Бо дзіця не нараджаецца маральным ці амаральным, яно паступова становіцца такім у залежнасці ад таго, у якім асяроддзі і у якіх умовах жыве, якое атрымлівае выхаванне. Хрысціянская педагогіка раіць, як мага раней вучыць дзіця імкнуцца да праўды і добра, пазбягаць і саромецца зла і няпраўды, выхоўваць у дзяцей справядлівасць і міласэрнасць. Для гэтага дарослыя павінны паказаць дзіцяці прыгажосць прыроды, прывіць жаданне слухаць духоўную музыку, чытаць мастацкія літаратурныя творы, знаёміць з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Бацькі павінны стаць прыкладам для дзяцей.
Выхоўваць духоўныя каштоўнасці патрэбна з першага года жыцця. Дзеці пазнаюць усё праз гульню і цацкі.
Дарослыя прывыклі купляць цацкі ў крамах і супермаркетах, а раней выраб цацак быў рамяством.
Дзяўчынкі ўмела плялі вянкі, рабілі лялек. Пад восень, калі з поля збіралі агародніну, дзеці майстравалі пацешныя маскі. Вымалі мякаць з гарбузоў, выразалі вочы, нос і рот, а ўнутр устаўлялі свечку. Вечарам выходзілі з вырабамі на вуліцу.
Дарослыя ствараюць умовы для знаёмства дзяцей з народнымі гульнямі і цацкамі. Выхаванне юнай душы - сапраўднае мастацтва, якое будавалася на ідэях дабра. А дабро выяўляецца з першымі промнямі ўласнай свядомасці, з першымі ўяўленнямі і думкамі пра навакольны свет. Сухамлінскі пісаў: «Гульня - гэта велізарнае светлае акно, праз якое ў духоўны свет дзіцяці ўліваецца жыватворны струмень уяўленняў, паняццяў. Гульня - гэта іскра, якая запальвае агеньчык дапытлівасці».
Падрыхтавала:
Бацян В.К., выхавальнік
без кваліфікацыйнай катэгорыі
свернутьБеларуская народная цацка мае шматвекавую гісторыю. Спачатку цацка выконвала ролю абярэга, фігуркі жывёл і людзей надзялялі магічнымі якасцямі, спадзеючыся на іх дапамогу. Забаўляльная функцыя ў цацак з’явілася пазней.
Многія цацкі – сапраўдныя творы мастацтва, дзе праявіліся багатая фантазія і творчы густ народных майстроў. І як творы мастацтва, цацкі маюць вялікія духоўныя і эстэтычныя каштоўнасці, значны гісторыка-культурны патэнцыял. Гэта робіць іх неацэнным матэрыялам у выхаваўча-адукацыйнай рабоце з дзецьмі. Цацкі знаёмяць з мастацкай спадчынай беларускага народа, яе лепшымі традыцыямі і садзейнічаюць фарміраванню патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай свядомасці дзяцей. Традыцыйная цацка з'яўляецца нацыянальным гістарычным помнікам, яна важны сродак сувязі пакаленняў, праз яе перадаецца сацыяльна-культурны вопыт, выхоўваюцца маральныя і эстэтычныя ўяўленні.
Для вырабу цацак беларусы выкарыстоўвалі разнастайны прыродны матэрыял: гліну, салому, лён, шышкі, кару дрэў, жалуды, кавалачкі тканіны.
Асаблівую цікавасць выклікаюць драўляныя цацкі. Асновай такой цацкі быў драўляны чурбанок, да якога прымацоўвалі валасы з ільну, твар малявалі вугельчыкам, а вопратку шылі з ласкуткоў тканіны.
Асартымент традыцыйных цацак адпавядаў самым розным патрабаванням. Пэўныя працоўныя навыкі дзеці атрымлівалі ў рухомых гульнях, дзе праяўляліся іх уменні, спрыт, назіральнасць. Вельмі яскрава гэта ўвасаблялася і ў гульнях з лялькамі, у якіх знайшлі адлюстраванне і быт вёскі, і сялянская святочная абраднасць. І ў той жа час гэта былі дзіцячыя забавы, у якіх раскрываўся свет дзіцячых інтарэсаў і ўражанняў, дзе дзеці далучаліся да народных абрадаў і традыцый.
Найбольш распаўсюджаныя ў Беларусі былі гліняныя цацкі. Фігуркі з гліны адлюстроўвалі хатніх жывёл і птушак: козлікаў, пеўнікаў, бычкоў, конікаў.
Узніклі такія цацкі ў XI – XIII стагоддзях, аб чым сведчаць раскапаныя фрагменты цацак у Пінску, Гародні. На кірмашах побач з розным гліняным посудам можна было ўбачыць прыгожыя цацкі, якія былі таннай і даступнай забаўкай для дзяцей. Шырока выкарыстоўваліся і самаробныя цацкі, асабліва з шышак.
Падрыхтавала: Бацян В.К. ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
без кваліфікацыйнай катэгорыі
свернутьУ сучасных умовах, калі адбываюцца глыбокія змены ў жыцці грамадства, адным з галоўных напрамкаў у педагагічнай працы з дзецьмі становіцца патрыятычнае выхаванне.
Далучэнне выхаванцаў да нацыянальнай культуры, звычаяў і традыцый роднага краю, да маральна-эстэтычных каштоўнасцей свайго народа павінна ажыццяўляцца на ўсіх ступенях навучання і выхавання, асаблівае значэнне пры гэтым трэба надаваць дашкольнаму ўзросту. Менавіта ў гэтым узросце адбываецца інтэнсіўнае фарміраванне эмацыянальна-каштоўнасных, станоўчых адносін дзіцяці да культуры, да сваёй роднай мовы, людзей.
Знаёмства з малой радзімай, прывіццё любові да роднага краю, яго прыроды з'яўляецца сродкам фарміравання патрыятычных пачуццяў і развіцця духоўнасці.
Адным са сродкаў уздзеяння на асобу дзіцяці з'яўляецца азнаямленне з гістарычнымі месцамі роднага краю.
Патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў немагчыма без супрацоўніцтва з бацькамі, якія перадаюць любоў да сваёй малой радзімы сваім дзецям. Што для гэтага трэба рабіць?
З дзецьмі 2-3 гадоў вядзецца назіранне за помнікамі архітэктуры, якія знаходзяцца ў дадзеным раёне.
Дзецям 4-6 гадоў будзе цікава разглядаць ілюстрацыі, адправіцца на мэтавую прагулку, паслухаць мастацкія творы, якія апісваюць знакамітыя мясціны роднага краю.
Патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў немагчыма без супрацоўніцтва з бацькамі, менавіта яны ў большай ступені перадаюць любоў да малой радзімы сваім дзецям.
Падрыхтавала: Бацян В.К.,
выхавальнік без кваліфікацыйнай катэгорыі
свернутьВежливость - это одно из тех качеств,
которое можно оценить по достоинству,
лишь испытав неудобство от его отсутствия.
С. Джонсон
Прыемна мець справу з ветлівым чалавекам, але яшчэ прыемней разумець, што такім з’яўляецца ваша дзіця. Культурнае і выхаваннае дзіця – мара ўсіх бацькоў.
Асабовы прыклад – адзін з асноўных метадаў выхавання ветлівага дзіцяці. Дзеці ўсё ўпітваюць у сябе! У тым ліку і паўсядзённыя паводзіны бацькоў, іх стыль зносін і ўчынкакі. У вашай сям’і прынята вырашаць праблемы крыкам, а не з дапамогай просьбаў і дамоў? Тады высокая верагоднасць таго, што і дзіця вырасце нявыхаванным. Нават, калі вы навучыце яго гаварыць словы ветлівасці і прачытаеце некалькі кніжак пра добрыя манеры, асаблівага выніку не будзе. А вось, калі дзіця расце ў атмасферы любові і ўзаемаразумення, бачыць, як маці і бацька вітаюцца з суседзямі, дапамагаюць старэйшым і не забываюць гаварыць словы ўдзячнасці дома, не сумнявайцеся – ён скапіруе гэту манеру паводзін. У гэтым выпадку і “чароўныя словы” з’явяцца ў мове дзіцяці рана. Гэтыя словы з’явяцца самі па сабе, без чытання лекцый і педагагічных настаўленняў. Дзіця з цягам часу зразумее, якія і калі вымаўляць словы, як вясці сябе з аднагодкамі і дарослымі, як абыходзіцца так, каб не нашкодзіць іншым.
Аднак правілы паводзін тлумачыць дзіцяці патрэбна.
Завучыць ветлівыя словы – не значыць стаць ветлівым. Трэба яшчэ навучыцца прымяняць іх да месца. Бываюць такія кур’ёзы. Напрыклад, суседскі хлопчык з вамі павітаўся і прапусціў уперад. А затым з шумам адабраў у вашага дзіцяці цукерку і ўцёк. Ці будзеце вы лічыць яго ветлівым пасля гэтага? Вельмі важна, каб ветлівасць для вашага дзіцяці стала не “абавязалаўкай”, не навязанай роляй, а вобразам жыцця. Для гэтага трэба не завучваць правілы паводзін! Дастаткова выконваць іх у розных жыццёвых сітуацыях.
Растлумачце дзіцяці значэнне выразу “Абыходзься з іншымі так, як хочаш, каб абыходзіліся з табой”. Прасіць прабачэнне не трэба баяцца! Вучыце дзіця прасіць прабачэнне, таму што ў жыцці бываюць розныя сітуацыі: незнарок нехта піхнуў, наступіў на нагу. З кім не здараецца? Галоўнае - выйсці з сітуацыі з годнасцю. “Прабачце” – як раз тое слова, якое дапаможа гэта зрабіць. Падобнае правіла павінна дзейнічаць і ў адносінах да дзіцяці. Калі вы памыліліся, папрасіце ў дзіцяці прабачэнне і прылашчыце яго. Просячы прабачэнне, мы бяром на сябе адказнасць за дрэнны ўчынак, а словы, якія мы для гэтага выкарыстоўваем, дапамагаюць выправіць сітуацыю ў лепшы бок.
Не расказвайце дзіцяці аб правілах паводзін на дарослай мове. Лепшыя памочнікі – гэта гульні, вершы, казкі. Пасля таго, як вы прачыталі верш ці казку , абмяркуйце з дзіцем сюжэт, паводзіны станоўчых і адмоўных герояў, а таксама запытайцеся, што бы дзіця зрабіла на іх месцы. Дзіцячыя кнігі, у асноўным, вучаць дзяцей такім жыццёвым каштоўнасцям, як дабрыня, дружба, паразуменне і ветлівасць.
Падрыхтавала:
Бацян В.К., выхавальнік
без кваліфікацыйнай катэгорыі
свернутьСям'я была і застаецца галоўным цэнтрам станаўлення і развіцця дзіцяці. Менавіта вы, бацькі, уводзіце дзіця ў свет чалавечых узаемаадносін, вучыце адрозніваць дабро ад зла, жыць сярод аднагодкаў.
Адносіны ў сям'і - гэта ўзор для дзяцей, якія ў ёй выхоўваюцца.
Амаль увесь вопыт жыцця ў грамадстве дашкольнік набывае ў сям'і праз перайманне ад старэйшых. У гэтым узросце перайманне падмацоўваецца моцным жаданнем дзіцяці рабіць так, як мама, тата або іншыя члены сям'і.
У наш час вам, паважаныя бацькі, занятым прафесійнай дзейнасцю, заклапочаным матэрыяльным забяспечаннем сям'і, не хапае часу для сістэматычнага назірання за дзіцем, для глыбокага вывучэння яго развіцця.
На жаль, здараецца так, што вы не ўмееце і не хочаце паказваць дзіцяці сваю любоў.
Таму хочацца звярнуць вашу ўвагу на некаторыя праблемы і дапамагчы Вам іх вырашаць.
Для развіцця дзіцяці патрэбныя максімальна эмацыянальныя і пазітыўныя, насычаныя зносіны з бацькамі !!!
Каб у сям'і не вырас эгаіст, бацькі павінны:
свернуть
Дзецям любога ўзросту вельмі няпроста пачынаць наведваць дзіцячы сад. Кожны з іх праходзіць перыяд адаптацыі. Усё жыццё дзіцяці кардынальным чынам мяняецца. У звыклае жыццё ў сям'і літаральна ўрываюцца змены: рэжым дня, адсутнасць родных і блізкіх, пастаянная прысутнасць аднагодкаў, неабходнасць слухацца і падпарадкоўвацца незнаёмым дарослым, рэзка памяншаецца колькасць індывідуальнай увагі.
Дзіцяці неабходны час, каб адаптавацца да жыцця ў дзіцячым садзе.
Адаптацыя - гэта прыстасаванне або прывыканне арганізма да новай абстаноўкі.
У працэсе прыстасавання паводзіны і рэакцыі на многае ў дзіцяці могуць рэзка памяняцца. Часцей за ўсё мяняюцца:
- эмацыянальны стан (дзіця шмат плача, раздражняецца);
- парушаецца апетыт (дзіця есць менш і радзей, чым звычайна);
- парушаецца сон (дзіця не можа заснуць, сон кароткачасовы, перарывісты);
- губляюцца набытыя навыкі (дзіця можа вярнуцца да соскі або перастаць прасіцца на гаршчок);
- у перыяд адаптацыі дзеці нярэдка хварэюць (гэта звязана і з псіхічнай напругай, і з тым, што дзіця сутыкаецца з новымі вірусамі).
Для дзіцяці дзіцячы садок, несумненна, з'яўляецца яшчэ невядомай прасторай, з новым асяроддзем і адносінамі. Гэты працэс патрабуе вялікіх выдаткаў псіхічнай энергіі і часта праходзіць з напругай.
Прывыканне ў кожнага адбываецца па-рознаму, гэта шмат у чым вызначаецца індывідуальна-асобаснымі асаблівасцямі дзіцяці: тыпам яго нервовай сістэмы, ступенню таварыскасці і добразычлівасці, наяўнасцю/адсутнасцю звычкі выконваць патрабаванні дарослых, сфарміраванасцю навыкаў самаабслугоўвання і г.д.
Пры лёгкай адаптацыі паводзіны дзяцей ранняга ўзросту нармалізуюцца на працягу месяца. Адзначаецца нязначнае зніжэнне апетыту: на працягу 10 дзён аб'ём з'ядаемай дзіцем ежы дасягае ўзроставай нормы, сон наладжваецца на працягу 20-30 дзён (часам і раней). Узаемаадносіны з дарослымі амаль не парушаюцца, рухальная актыўнасць не зніжаецца.
Пры сярэдняй ступені адаптацыі дзеці прывыкаюць да садка даўжэй, да 2-3 месяцаў.
Пры цяжкай адаптацыі тэрмін прывыкання можа працягвацца да 6 месяцаў і больш.
Каб палегчыць дзіцяці працэс адаптацыі, неабходна забяспечыць плаўнае ўваходжанне ў новыя ўмовы: спачатку прыводзіць дзіця ўсяго на 2 гадзіны; праз некалькі дзён, калі эмацыянальны стан дзіцяці і іншыя паказчыкі адаптацыі ў дзіцячым садзе стабілізуюцца, пакідаць да абеду. Пазней пачаць пакідаць і на дзённы сон. А потым - і на поўны дзень.
свернуть