Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Тучанская сярэдняя школа Клецкага раёна»
МУЗЕЙ “ГІСТОРЫІ ВЁСКІ ТУЧА”
ДУА “ТУЧАНСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА КЛЕЦКАГА РАЁНА”
аг. Туча, вул. Леніна, 14, тэл. (01793) 54550
Профіль: краязнаўчы
Сайт: tucha.kletsk-asveta.gov.by
Дырэктар установы адукацыі: Касцюкевіч Вольга Анатольеўна
Кіраўнік музея: Цярэшчанка Соф'я Валер'еўна
Дата адкрыцця: 24 верасня 1984 года
Плошча экспазіцыі: 61 кв.м.
Колькасць экспанатаў: 917, з іх асноўнага фонду –773
Раздзелы экспазіцыі:
Першы раздзел змяшчае копіі архіўных дакументаў ХІХ ст., фотаздымкі перыяду Першай сусветнай вайны, 1930-х гг., калекцыі нумізматыкі і баністыкі.
У другім раздзеле экспазіцыі размешчаны музейныя прадметы этнаграфічнага характару.
Раздзел «У гады Вялікай Айчыннай вайны» распавядае аб перыядзе акупацыі, земляках – удзельніках партызанскага руху на акупіраванай тэрыторыі і тых, якія змагаліся на франтах, асвятляе баявы шлях 48-й гвардзейскай Крыварожскай Чырвонасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава ІІ ступені стралковай дывізіі, якая вызваліла вёску ў 1944 годзе.
Чацвёрты раздзел расказвае аб развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці ў Тучы з часоў стварэння саўгаса ў 1939 годзе і да нашых дзён. Частка экспазіцыі прысвечана Заслужанаму механізатару БССР, першаму ў Мінскай вобласці камбайнеру-тысячніку А.А.Шлапакову.
Раздзел пяты прысвечаны гісторыі школы з 1912 года, змяшчае кнігі розных гадоў выдання, школьныя прыналежнасці, фотаздымкі.
свернутьУ 1984 годзе ў Тучанскай сярэдняй школе быў адкрыты музей баявой славы 48-ай гвардзейскай стралковай дывізіі.
У пачатку 90-ых гадоў ХХ ст. быў створаны пакой этнаграфіі.
У канцы 2004 года было прынята рашэнне аб перапрафіляванні музея і пачалася яго рэканструкцыя. Музей набыў профіль краязнаўчага і стаў называцца музеем гісторыі вёскі Туча.