Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Тучанская сярэдняя школа Клецкага раёна»
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Тучанская сярэдняя школа Клецкага раёна”
План
мерапрыемстваў па інфарматызацыі
на 2023/2024 навучальны год
Мэта: стварэнне адзінай інфармацыйна-адукацыйнай прасторы ва ўстанове адукацыі праз інфарматызацыю адукацыйнага працэсу, стварэнне ўмоў для суправаджэння росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў у вобласці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Задачы: забяспечыць эфектыўную інфармацыйна-метадычную падтрымку педагогаў па пытаннях інфарматызацыі адукацыйнага працэсу;
павысіць эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў установы адукацыі;
стварыць умовы для развіцця і рэалізацыі здольнасцей высокаматываваных вучняў сродкамі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;
працягваць забеспячэнне ўстановы адукацыі камп’ютарнай тэхнікай, праграмным забеспячэннем.
№ п/п |
Змест работы |
Тэрмін выканання |
Адказныя |
І. Пашырэнне і ўмацаванне інфармацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі |
|||
1. |
Складанне плана мерапрыемстваў па інфарматызацыі на 2023/2024 навучальны год |
Да 01.09.2023 |
Карачун Н.Г. |
2. |
Правядзенне інвентарызацыі камп’ютарнай тэхнікі |
Лістапад |
Цярэшчанка С.В. |
3. |
Арганізацыя прафілактычных аглядаў, бягучага рамонту камп’ютарнай тэхнікі |
На працягу года |
Войцік Д.А. |
4. |
Набыццё электронных сродкаў навучання для прадметных кабінетаў |
На працягу года |
Касцюкевіч В.А. |
5. |
Удасканальванне і абнаўленне інфармацыі на сайце ўстановы адукацыі |
На працягу Года
|
Пяшко І.Л. |
6. |
Своечасовае абнаўленне інфармацыі ў электронных базах дадзеных: “Кадры”, “Інфарматызацыя”, “Пропускі” |
На працягу года |
Карачун Н.Г. |
7. |
Забеспячэнне работы кабінета інфарматыкі згодна з зацверджаным графікам , аказанне адукацыйных паслуг настаўнікам і вучням |
На працягу года |
Касцюкевіч В.А. |
ІІ. Работа з педагогамі |
|||
8. |
Удзел педагогаў у рабоце вучэбных курсаў, вебінараў па павышэнні кваліфікацыі ў вобласці інфармацыйных тэхналогій |
На працягу года |
Настаўнікі-прадметнікі |
9. |
Электроннае суправаджэнне вучэбных і факультатыўных заняткаў, класных гадзін, пазакласных мерапрыемстваў |
На працягу года |
Карачун Н.Г., кіраўнікі школьных ВМА |
10. |
Работа з сервісам “Электронны журнал/Электронны дзённік” |
На працягу года |
Кіраўніцтва, настаўнікі-прадметнікі |
11. |
Індывідуальныя і групавыя кансультацыі для членаў педагагічнага калектыву па рабоце з электронным журналам і электронным дзённікам |
Па меры неабходнасці |
Карачун Н.Г., Цярэшчанка С.В. |
12. |
Майстар-клас “Выкарыстанне ІКТ на занятках з высокаматываванымі вучнямі” |
Снежань |
Кавальчук І.В. |
13. |
Прадстаўленне вопыту работы “Выкарыстанне ІКТ на ўроках матэматыкі” |
Люты |
Шастак В.І. |
14. |
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у рамках правядзення прадметных тыдняў (інфарматыкі, брускай мовы, фізікі) |
Лістапад, люты |
Пінчук Г.А., Цярэшчанка С.В., Шастак В.І., Аляксейчык Г.К. |
15. |
Арганізацыя ўдзелу педагогаў у конкурсах “Педагагічная ІТ-мазаіка”, “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт” |
Кастрычнік Студзень-сакавік |
Карачун Н.Г. |
16. |
Творчыя справаздачы настаўнікаў-прадметнікаў “ІКТ у маёй практыцы”
|
Май |
Настаўнікі-прадметнікі
|
ІІІ. Работа з вучнямі |
|||
17. |
Арганізацыя ўдзелу вучняў у дыстанцыйных і Інтэрнэт-алімпіядах і конкурсах |
На працягу года |
Настаўнікі-прадметнікі |
18. |
Удзел вучняў у конкурсе “Інфамышка” |
Кастрычнік |
Цярэшчанка С.В. |
19. |
Конкурс прэзентацый, відэаролікаў “Мая школа” |
Кастрычнік-лістапад |
Класныя кіраўнікі |
21. |
Падрыхтоўка і ўдзел вучняў у І і ІІ этапах рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Інфарматыка” |
Згодна з графікам |
Цярэшчанка С.В. |
22. |
Падрыхтоўка тэматычных прэзентацый па вучэбных прадметах у якасці індывідуальных апераджальных або дамашніх заданняў |
На працягу года |
Настаўнікі-прадметнікі |
23. |
Удзел у конкурсе “Вучыся. Праграміруй. Гуляй” |
Студзень |
Цярэшчанка С.В., Карачун Н.Г. |
свернуть