Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Тучанская сярэдняя школа Клецкага раёна»
Раздзелы экспазіцыі:
Першы раздзел змяшчае копіі архіўных дакументаў ХІХст., фотаздымкі перыяду Першай сусветнай вайны, 1930-х гг., калекцыі нумізматыкі і баністыкі.
У другім
раздзеле экспазіцыі размешчаны музейныя прадметы этнаграфічнага характару.
Раздзел «У гады Вялікай Айчыннай вайны» распавядае аб перыядзе акупацыі, земляках – удзельніках партызанскага руху на акупіраванай тэрыторыі і тых, якія змагаліся на франтах, асвятляе баявы шлях 48-й гвардзейскай Крыварожскай Чырвонасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава ІІ ступені стралковай дывізіі, якая вызваліла вёску ў 1944 годзе.
Чацвёрты раздзел расказвае аб развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці ў Тучы з часоў стварэння саўгаса ў 1939 годзе і да нашых дзён. Частка экспазіцыі прысвечана Заслужанаму механізатару БССР, першаму ў Мінскай вобласці камбайнеру-тысячніку А.А. Шлапакову.
Раздзел пяты прысвечаны гісторыі школы з 1912 года, змяшчае кнігі розных гадоў выдання, школьныя прыналежнасці, фотаздымкі.
свернуть