Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Тучанская сярэдняя школа Клецкага раёна»
I ступень — «Маё дзіця — малодшы школьнік»
для бацькоў вучняў I—IV класаў,
II ступень — «Маё дзіця — падлетак»
для бацькоў вучняў V—IX класаў
устаноў агульнай сярэдняй адукацыі
Праграма Бацькоўскага ўніверсітэта распрацавана ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.
Аўтары:
Мартынава Вера Васільеўна, дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;
Пагодзіна Алена Канстанцінаўна, старшы выкладчык кафедры сацыяльнай педагогікі БДПУ.
Рэцэнзенты:
кафедра узроставай і педагагічнай псіхалогіі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» (кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры Е. В. Бандарчук);
дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 153 г. Мінска» М. І. Паляшчук.
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Школа з’яўляецца найважнейшым сацыяльным інстытутам, з якім сям’я ўзаемадзейнічае на працягу ўсяго навучання дзіцяці. Эфектыўнасць адукацыі і выхавання дзіцяці шмат у чым залежыць ад таго, наколькі цесная гэтая сувязь. Патрабаванні сучаснай рэальнасці стымулююць педагогаў авалодваць найноўшымі педагагічнымі тэхналогіямі для выкарыстання іх у сваёй працы, шукаць эфектыўныя формы ўзаемадзеяння з бацькамі. Супрацоўніцтва сям’і і школы ў інтарэсах дзіцяці можа быць паспяховым толькі ў тым выпадку, калі яны стануць саюзнікамі, што дазволіць ім лепш спазнаць дзіця, улічваць індывідуальныя асаблівасці пры развіцці яго здольнасцей, сфарміраваць жыццёвыя арыенціры і каштоўнасныя прыярытэты.
Практыка паказвае, што не ўсе бацькі маюць дастатковы ўзровень ведаў і ўменняў у галіне выхавання і маюць цяжкасці пры развіцці і выхаванні дзіцяці, устанаўленні з ім кантактаў. Бацькі не валодаюць у дастатковай меры ведамі узроставых і індывідуальных асаблівасцей развіцця дзіцяці, часта ажыццяўляюць выхаванне інтуітыўна, што, як правіла, не прыносіць пазітыўных вынікаў. Не заўсёды бацькі разумеюць сваё дзіця. Бацькі могуць слухаць, але не чуць яго, што прыводзіць да складанасцей ва ўзаемаадносінах. У такіх сем’ях часта няма трывалых міжасобасных сувязей паміж бацькамі і дзецьмі і, як следства, «аўтарытэтам» становіцца знешняе, часта негатыўнае асяроддзе, што прыводзіць да «выхаду» дзіцяці з-пад уплыву сям’і.
Педагогам, педагогам-псіхолагам, сацыяльным педагогам важна ўсталяваць партнёрскія адносіны з сям’ёй кожнага выхаванца, стварыць атмасферу ўзаемападтрымкі і супольнасці інтарэсаў. На сучасным этапе развіцця сувязным звяном паміж школай і сям’ёй з’яўляюцца спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы. Менавіта ад іх працы залежыць тое, наколькі ў сем’ях разумеюць палітыку, якая праводзіцца школай у адносінах да выхавання, навучання дзяцей, як актыўна ўдзельнічаюць у яе рэалізацыі. Пры гэтым сям’я павінна разглядацца як галоўны заказчык і саюзнік у выхаванні дзяцей, а аб’яднанне намаганняў педагогаў і бацькоў створыць спрыяльныя ўмовы для развіцця навучэнцаў.
Мэта Бацькоўскага ўніверсітэта — павышэнне педагагічнай і псіхалагічнай культуры бацькоў, фарміраванне адказнага, пазітыўнага бацькоўства. Універсітэт педагагічных ведаў для бацькоў павінен спрыяць усталяванню кантактаў бацькоў са школай, узаемадзеянню бацькоў і педагогаў у выхаванні, развіцці і сацыялізацыі дзіцяці.
Асноўныя задачы Бацькоўскага ўніверсітэта:
фарміраванне каштоўнасна-сэнсавых асноў бацькоўства; актуалізацыя пачуцця адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;
фарміраванне і развіццё псіхолага-педагагічных кампетэнцый бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраванне ведаў аб сямейнай псіхалогію, дзіцяча-бацькоўскія адносіны, узроставыя асаблівасці дзяцей, фарміраванне гарманічных сямейных адносін, навыкаў канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічанне развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;
забеспячэнне мэтанакіраванай работы па прафілактыцы сямейнага недабрабыту і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнне рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікнення цяжкасцей у сямейным выхаванні, аказанне своечасовай псіхолага-педагагічнай і інфармацыйнай дапамогі сем’ям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю;
арганізацыя эфектыўнага супрацоўніцтва і партнёрства бацькоў навучэнцаў і ўстановы адукацыі і г. д.
Мэтавая група — бацькі (законныя прадстаўнікі) навучэнцаў.
Напрамкі работы Бацькоўскага ўніверсітэта:
— прававое: аб магчымасцях, правах і абавязках у ажыццяўленні адукацыйных патрэб сям’і;
— псіхолага-педагагічнае: аб метадах і формах выхавання, навучання дзіцяці;
— грамадзянскае: аб шляхах развіцця адукацыі, школы.
III. Змястоўны:
Выхаваўчая дзейнасць Бацькоўскага ўніверсітэта будуецца:
— на ацэнцы бацькамі ўласнага жыццёвага вопыту;
— на набыцці новых ведаў з апорай на ўласныя ўнутраныя рэзервы;
— на стабільных зносінах дзяцей і іх бацькоў;
— на фарміраванні атмасферы пошуку новых ведаў;
— на самаўдасканаленні бацькоў праз ўсведамленне імі індывідуальнага погляду на дзіця;
— на развіцці творчых здольнасцей членаў сям’і;
— на ўменні бачыць вынікі развіцця дзяцей;
— на ўменні бачыць цяжкасці і шукаць шляхі іх пераадолення, выстройваць лесвіцу поспеху.
Праца Бацькоўскага ўніверсітэта арганізуецца з улікам заканамернасцей развіцця дзіцяці ў розныя ўзроставыя перыяды па двух ступенях:
I ступень — «Маё дзіця — малодшы школьнік» — для бацькоў вучняў I—IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,
II ступень — «Маё дзіця — падлетак» — для бацькоў вучняў V—IX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,
Прапанаваныя напрамкі будуць спрыяць ўключэнню бацькоў у актыўнае супрацоўніцтва са школай ў вырашэнні праблем сямейнага выхавання. Арганізацыя ўзаемадзеяння з бацькамі навучэнцаў у рамках Бацькоўскага ўніверсітэта дазволіць аб’яднаць намаганні бацькоў, педагогаў, педагогаў-псіхолагаў, педагогаў сацыяльных і іншых спецыялістаў па арганізацыі канструктыўнага дыялога ў пошуку адказаў на актуальныя пытанні сямейнага выхавання.
Формы правядзення заняткаў:
Чакаемыя вынікі работы Бацькоўскага ўніверсітэта:
— фарміраванне ў бацькоў ўсвядомленых адносін да бацькоўства;
— павышэнне цікавасці бацькоў да самаадукацыі;
— задавальненне патрэб сям’і навучэнца ў адукацыйных паслугах: у навучанні, псіхолага-педагагічнай падтрымцы і інш.;
— павышэнне ўзроўню педагагічнай культуры бацькоў;
— актывізацыя бацькоў у вырашэнні сямейных праблем, скарачэнне колькасці няшчасных сем’яў, выпадкаў сямейнага гвалту, памяншэнне колькасці падлеткаў з дэвіянтнымі паводзінамі;
— развіццё ўзаемаразумення, супрацоўніцтва сям’і і ўстановы адукацыі;
— ахоп бацькоўскім усенавучам большасці бацькоў навучэнцаў, дзякуючы сістэме дыстанцыйнага навучання.
Заняткі Бацькоўскага ўніверсітэта мяркуецца праводзіць адзін раз у чвэрць. Кансультацыі для бацькоў праводзяцца ў адпаведнасці з устаноўленым графікам. Тэматыка заняткаў і кансультацый з бацькамі вызначана з улікам узроставых псіхалагічных асаблівасцей навучэнцаў.
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН РАБОТЫ
БАЦЬКОЎСКАГА УНІВЕРСІТЭТА
Графік
правядзення “Бацькоўскіх Універсітэтаў”
№ |
Тэма |
Тэрміны правядзення |
Адказны |
1 КЛАС |
|||
1. |
Тэма 1. Адаптацыя навучэнцаў у 1-м класе. |
29.09.23 |
Аляксейчык Г.К. |
2. |
Тэма 2. Рэжым дня школьніка. |
24.11.23 |
Аляксейчык Г.К. |
3. |
Тэма 3. Значэнне сямейных традыцый у фарміраванні і развіцці дзіцяці. |
26.01.24 |
Аляксейчык Г.К. |
4. |
Тэма 4. Станоўчыя эмоцыі ў жыцці школьніка. |
26.04.24 |
Аляксейчык Г.К. |
2 КЛАС |
|||
1. |
Тэма 1. Як бацькі могуць дапамагчы дзіцяці вучыцца. |
27.10.23 |
Янучок І.Т. |
2. |
Тэма 2. Галоўныя правілы здаровага ладу жыцця. |
22.12.23 |
Янучок І.Т. |
3. |
Тэма 3. Уплыву сям’і на эмацыйны стан дзіцяці. |
29.02.24 |
Янучок І.Т. |
4. |
Тэма 4. Працоўнае выхаванне дзяцей у сям’і. |
24.05.24 |
Янучок І.Т. |
3 КЛАС |
|||
1. |
Тэма 1. Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці. |
29.09.23 |
Шлапакова М.А. |
2. |
Тэма 2. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці трэцякласнікаў. |
22.12.23 |
Шлапакова М.А. |
3. |
Тэма 3. Здаровая сям’я — здаровы дзіця. |
26.01.24 |
Шлапакова М.А. |
4. |
Тэма 4. Эфектыўныя зносіны ў сям’і — залог поспеху школьніка.
|
26.04.24 |
Шлапакова М.А. |
4 КЛАС |
|||
1. |
Тэма 1. Узроставыя псіхафізіялагічныя асаблівасці навучэнцаў 4-х класаў. |
29.09.23 |
Лях В.Л. |
2. |
Тэма 2. Як навучыць сваё дзіця жыць у свеце людзей. |
22.12.23 |
Лях В.Л. |
3. |
Тэма 3. Дзіця і камп’ютар. |
22.02.24 |
Лях В.Л. |
4. |
Тэма 4. Кнігі ў жыцці школьніка. |
24.05.24 |
Лях В.Л. |
5 КЛАС |
|||
1. |
Тэма 1. Адаптацыя дзіцяці ў новым калектыве. |
29.09.23 |
Ракалава Г. М. |
2. |
Тэма 2. Дзіця сярод аднагодкаў.
|
24.11.23 |
Ракалава Г. М. |
3. |
Тэма 3. Ваша дзіця вырасла. |
22.02.24 |
Ракалава Г. М. |
4. |
Тэма 4. Меры пакарання і заахвочвання ў сучаснай сям’і. |
24.05.24 |
Ракалава Г. М. |
6 КЛАС |
|||
1. |
Тэма 1. Сям’я як персанальнае мікраасяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці. Маральныя і культурныя каштоўнасці сям’і. |
29.09.23 |
Пяшко І.Л. |
2. |
Тэма 2. Прафілактыка праблемных паводзін падлеткаў. |
22.12.23 |
Пяшко І.Л. |
3. |
Тэма 3. Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнэт. |
22.03.24 |
Пяшко І.Л. |
4. |
Тэма 4. Арганізацыя летняга адпачынку падлеткаў. |
24.05.24 |
Пяшко І.Л. |
7 КЛАС |
|||
1. |
Тэма 1. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці сямікласнікаў. |
29.09.23 |
Шахрай Г.В. |
2. |
Тэма 2. Прафілактыка правапарушэнняў падлеткаў. |
24.11.23 |
Шахрай Г.В. |
3. |
Тэма 3. Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту. |
22.02.24 |
Шахрай Г.В. |
4. |
Тэма 4. Як павысіць вучэбную матывацыю падлеткаў. |
26.04.24 |
Шахрай Г.В. |
8 КЛАС |
|||
1. |
Тэма 1. Жыццёвыя мэты падлеткаў. |
27.10.23 |
Кавальчук І.В. |
2. |
Тэма 2. Як зберагчы падлетка ад гвалту. |
22.12.23 |
Кавальчук І.В. |
3. |
Тэма 3. Асцярожна: суіцыд. |
22.03.24 |
Кавальчук І.В. |
4. |
Тэма 4. Культура паводзін у канфліктных сітуацыях. |
24.05.24 |
Кавальчук І.В. |
9 КЛАС |
|||
1. |
Тэма 1. Партрэт сучаснага падлетка. |
29.09.23 |
Шастак В.І. |
2. |
Тэма 2. Агрэсія, яе прычыны і наступствы. |
24.11.23 |
Шастак В.І. |
3 |
Тэма 3. Фарміраванне здаровага ладу жыцця: шкодныя звычкі і як ім супрацьстаяць. |
22.02.24 |
Шастак В.І. |
4. |
Тэма 4. Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку выбраць прафесію? |
26.04.24 |
Шастак В.І. |
10 КЛАС |
|||
1. |
Здароўе – гэта жыццё. |
29.09.23 |
Цярэшчанка С.В. |
2. |
Першае каханне ў жыцці вашага дзіцяці. |
24.11.23
|
Цярэшчанка С.В. |
3. |
Роля сям’і ў фарміраванні рэпрадуктыўнага здароўя юнакоў і дзяўчат. |
22.02.24
|
Цярэшчанка С.В. |
4. |
Як дапамагчы старшакласніку здабыць упэўненасць ў сабе? |
26.04.24 |
Цярэшчанка С.В. |
11 КЛАС |
|||
1. |
Як дапамагчы старшакласніку ў прафесійным самавызначэнні? |
27.10.23 |
Пінчук Г.А. |
2. |
Як зберагчы дзіця ад залежнасцяў? |
22.12.23 |
Пінчук Г.А.
|
3. |
Падрыхтоўка старшакласнікаў да будучага сямейнага жыцця. |
22.03.24 |
Пінчук Г.А.
|
4. |
Як дапамагчы ребѐнку ў перыяд падрыхтоўкі да іспытаў? |
24.05.24 |
Пінчук Г.А. |
свернуть