Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Тучанская сярэдняя школа Клецкага раёна»
Быць добрым бацькам-самая адказная і патрэбная праца ў жыцці мужчыны. Тата заўсёды імкнуцца быць прыкладам для сына і добрым чараўніком для дачкі. Навучыць, расказаць, абараніць, растлумачыць і зрабіць усё гэта з любоўю і цярпеннем — такое можа толькі тата. Галіна Аляксандраўна Пінчук разам з жаночым калектывам павіншавалі прысутных мужчын са святам.
свернутьШаноўныя педагогі!
З сардэчнай цеплынёй і душэўным хваляваннем віншуем вас з прафесійным святам — Днём настаўніка!
Гэтае свята звязана для ўсіх нас са шчырай падзякай настаўнікам за іх самаадданую працу, з нашымі надзеямі на падрастаючае пакаленне, на іх мэтанакіраванасць, прагу да ведаў на карысць роднай Беларусі.
Зычым вам, шаноўныя, стабільнасці ў жыцці, творчых поспехаў, натхнення, павагі калег, вучняў, выхаванцаў і іх бацькоў, нязгаснага жадання несці веды дзецям і самім спасцігаць новае. Няхай усведамленне важнасці і неабходнасці вашай працы для развіцця грамадства надае вам сілы ў выкананні высакароднай справы.
Шчасця вам, здароўя, творчых здзяйсненняў, таленавітых і працавітых выхаванцаў, жыццёвага аптымізму, бадзёрасці і заўсёднага добрага настрою!
свернуть