Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Тучанская сярэдняя школа Клецкага раёна»
Важны перыяд у першасных прафсаюзных арганізацый. На працягу 2024 года яны будуць трымаць справаздачу аб праведзенай працы за апошнія пяць гадоў і вызначаць планы на будучыя гады. Як спрацавала першасная прафсаюзная арганізацыя Тучанскай сярэдняй школы Клецкага раёна і якія перспектывы бачыць перад сабой? Пра гэта ішла размова падчас справаздачна-выбарнага сходу.
Старшыня пяршоўкі Пінчук Галіна Аляксандраўна адзначыла, што прафкам Тучанскай школы надае вялікую ўвагу колькасці прафсаюзнай арганізацыі. Яе сяброўства-гэта сведчанне эфектыўнасці калектыўнага дагавора, які забяспечвае абарону сацыяльна-працоўных правоў і прафесійных інтарэсаў, прадугледжвае дадатковыя льготы і гарантыі для кожнага работніка калектыву.
Аднагалосна на новы перыяд старшынёй пяршоўкі абраная Галіна Аляксандраўна Пінчук, яе намеснікам Соф'я Валер'еўна Цярэшчанка.
свернуть18 кастрычніка ў Нясвіжы прайшла першая абласная прафсаюзная цырымонія ўшанавання педагогаў "Чалавек працы і стварэння".
Удзельнікам мерапрыемства сталА і педагог нашай школы, Шахрай Ганна Васільеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Прафактывісты Тучанскай сярэдняй школы 1 красавіка адпачывалі, весяліліся і зараджаліся пазітывам на канцэртна-гумарыстычнай праграме "Юбілярка" ў Маладзёжным тэатры эстрады.
свернутьВынікі прафсаюзнага жыцця падвялі на справаздачным сходзе ДУА "Тучанская сярэдняя школа Клецкага раёна". (Старшыня - Пінчук Галіна Аляксандраўна).
Новыя задачы - новыя магчымасці ❗
1 мая прайшла акцыя-віншаванне настаўнікаў-пенсіянераў членаў прафсаюзнай арганізацыі.
свернутьУ рамках Сусветнага дня аховы працы 26.04.2019 праведзена інфармацыйна-тлумачальная кампанія па прасоўванні прынцыпаў аховы працы. Прафсаюзным камітэтам сумесна з кіраўніцтвам КПК праведзена прымеркаванае да Сусветнага дня аховы працы канферэнцыя "будучыня сферы працы". Старшынёй прафсаюзнага камітэта і грамадскім інспектарам ажыццёўлены кантроль па выкананні наймальнікам заканадаўства аб ахове працы.
свернуть7 сакавіка адбыўся справаздачна-выбарны прафсаюзны сход. Старшыня прафсаюзнага камітэта ППА Пінчук Г. А. распавяла аб дзейнасці прафсаюза за перыяд з 29 мая 2015 па сакавік 2019 года. Падрабязна спынілася на выбарах і структуры прафсаюзнага камітэта і асноўных задачах і мэтах на будучыню.
свернуть