Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Тучанская сярэдняя школа Клецкага раёна»
Напісаць ліст – вельмі нялёгкая справа! Заўсёды ўзнікае пытанне: “А з чаго пачаць? Пра што расказаць?”.
Канешне, пачаць патрэбна з прывітання, а расказаць пра тое, чым жывём, што бачым, дзе бываем. Вось і выхаванцы нашай групы дашкольнай адукацыі вельмі адказна аднесліся да напісання лістоў новым сябрам у рамках сацыяльна-педагагічнага праекта “Письмо другу”. Набрацца ўражанняў і цікавых звестак вырашылі ў ходзе падарожжаў-экскурсій па роднаму краю. Пабывалі на возеры, зляталі на машыне часу на сядзібу Яленскіх (разам з тым сабралі інфармацыю для даследчай працы), завіталі ў мясцовую бібліятэку, наведаліся некалькі разоў у школьны музей.
Вось і настаў час пісаць лісты… А як мы гэта рабілі, вы ўбачыце ў асобнай укладцы!
свернуть