Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Тучанская сярэдняя школа Клецкага раёна»
31жніўня, у апошні дзень лета, у групе дашкольнай адукацыі Тучанскай сярэдняй школы Клецкага раёна адбылося свята "Да пабачэння, Лета!".
Выхаванцы праходзілі цікавы квэст, выконвалі незвычайныя заданні, каб вярнуць Сонейка і знайсці сапраўдныя скарбы.
Закончылася свята вясёлай дыскатэкай.
10 сакавіка ў групе дашкольнай адукацыі прайшлі заняткі па адукацыйнай галіне «Дзіця і грамадства» на тэму «Даходы і расходыі сямейнага бюджэту. Грошы». Дзеці даведаліся адкуль у сям'і бяруцца грошы, як яны размяркоўваюцца, што значыць эканомія і як трэба эканоміць.
свернуть
17 лютага навучэнцы 9 класа паказалі лялечны тэатр для выхаванцаў групы дашкольнай адукацыі.
свернуть20 студзеня выхаванцы групы дашкольнай паказалі пастаноўку казкі "Церамок".
свернуть27 снежня выхаванцы дашкольнай установы адукацыі сталі актыўнымі ўдзельнікамі навагодняга ранішніка "Навагодняе цуда". Рабяты разам з Дзедам Марозам і Снягуркай вадзілі вясёлыя хараводы, адгадвалі падступныя загадкі Снежнай каралевы, спявалі навагоднія песні. У канцы свята ніхто з удзельнікаў не застаўся без падарунка.
свернуть
у групе дашкольнай адукацыі прайшлі новыя мерапрыемствы ў рамках тыдня фінансавай пісьменнасці. Падчас квэста "Што? Дзе? Колькі каштуе?" навучэнцы пазнаёміліся з паняццямі сямейны бюджэт, зберажэнні, даходы, выдаткі, рахунак. Выхаванцам трэба было прайсці пяць станцый, дзе іх чакалі складаныя заданні, за правільныя адказы дзеці атрымлівалі "грошы" рознай вартасці. А хлапчукі і дзяўчынкі змаглі паспрабаваць правільна размеркаваць свае "даходы" падчас рэжысёрскай гульні. У канцы ўсіх чакаў смачны сюрпрыз.
Законным прадстаўнікам выхаванцаў была прапанавана анкета "Маё дзіця і фінансавая пільнасць". Згодна з аналізам, усе бацькі лічаць вельмі важным прывіць у дашкольнай установе правілы фінансавага вядзення.
свернуть
18кастрычніка ў рамках тэматычнага тыдня "Рукатворны свет:посуд" прайшоў занятак па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін "Этнадайвінг". Дзеці пазнаёміліся з прадметамі посуду, якімі карысталіся нашы продкі, іх прызначэннем, параўналі выгляд сучасных кухонных прыстасаванняў і тых, якія выкарыстоўвалі цэлы век таму.
свернутьКаханне – найлепшае пачуццё! Гэта ведаюць і нашы выхаванцы. У Дзень святага Валянціна ім таксама захацелася выказаць любоў і замілаванне самым блізкім. У канцы дня ўсе “валянцінкі” знайшлі сваіх адрасатаў!
свернутьУ рамках сацыяльна-педагагічнага праекта «Письмо другу» выхаванцы групы дашкольнай адукацыі адправіліся на экскурсію ў аддзяленне паштовай сувязі ў весцы Туча. А разам з тым адправілі ліст новым сябрам у вёску Копішча Мінскага раёна.
свернуть
#РАЗАМЗКАМАНДАЙ
Каб падтрымаць беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе-2022 у Пекіне, выхаванцы групы дашкольнай адукацыі прынялі ўдзел у акцыі #разамзкамандай і самі сталі на лыжню! А ўзнагародай сталі добры настрой і зарад бадзёрасці!
#РАЗАМЗКАМАНДАЙ і ТОЛЬКІ НАПЕРАД!
свернутьВыхаванцы групы дашкольнай адукацыі праводзяць канікулы не толькі весела і займальна, але і з карысцю для здароўя. Напрыклад, у рамках Дня Здароўя сумесна з дзецьмі з аздараўленчага лагеру “Дружныя рабяты” прынялі ўдзел у “Свяце рухомых гульняў”.
свернуть29 снежня выхаванцы группы адправіліся ў падарожжа па Казачнай краіне. Суправаджаў іх памочнік Дзядулі Мароза. Дзеці цікава правялі час і падрыхтавалі для Дзядулі Мароза невялікія падарункі.
свернуть28 снежня выхаванцы групы дашкольнай адукацыі правялі весела! Дзень выдаўся багатым на прыгоды. Адразу іх чакала займальная гульня – эцюд “Як я атрымоўваю падарунак ад Дзядулі Мароза”, потым правялі незвычайны дослед “Навашта Дзядулю Марозу і Снягурцы футра?”, паадгадвалі загадкі. І толькі потым адправіліся ў Снежнае царства да прыгажуні Навагодняй елачкі. Сумесна з вучнямі 1 класа дапамаглі пачтальёну Печкіну выратаваць Дзядулю Мароза ад Кікімары і Кашчэя, патанчылі, пагулялі і, канешне, атрымалі падарункі!
свернутьНашы выхаванцы заўсёды рады гасцям, асабліва такім!
Сёння, 24 снежня, у групе дашкольнай адукацыі было нямала наведвальнікаў. На зарадку забеглі вучні 7 класа – Яраслаў, Таня і Алеся – паказалі цікавыя практыкаванні, а таксама ўсе разам весела пагулялі. Нашы дзеці не маглі адпусціць іх проста так, і пачаставалі новых сяброў “гарбатай” з прысмакамі!
А потым завіталі хлопчыкі з 9 класа. Расказалі выхаванцам пра гісторыю Навагодняй елачкі і правілы бяспечных паводзін у навагоднія святы.
свернутьВыхаванцы групы дашкольнай адукацыі рыхтуюцца сустракаць Новы год, а таксама Дзядулю Мароза і Снягурачку. І, канешне, з падарункамі (а як без гэтага!). Вось дапамаглі выхавальнікам упрыгожыць дашкольную групу і вокны. А з бацькамі дома падрыхтавалі вырабы для сумеснай выставы “У Снежным царстве”. Прыходзь, Дзядуля Мароз! Мы цябе вельмі чакаем! І падарункі не забудзь…
свернутьУ госці да выхаванцаў групы дашкольнай адукацыі наведаліся вучні 8 класа і паказалі ім цікавую гісторыю па матывах беларускай народнай казкі “Зімоўе звяроў”. Дзеці з задавальненнем паглядзелі казачную гісторыю ў сучаснай апрацоўцы, а таксама бліжэй пазнаёміліся з Насцяй, Ксюшай і Мішам.
свернуть9 лістапада 2021 года у рамках тэматычнага тыдня “Адзенне і абутак” ў групе дашкольнай адукацыі прайшоў занятак па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін на тэму “Музей адзення”.
Выхаванцы заўсёды з задавальненнем наведваюць школьны музей. У гэты дзень яны даведаліся пра гісторыю нацыянальнага адзення народаў свету, этапы стварэння вопраткі ў розныя гістарычныя эпохі і пра беларускі святочны строй.
свернуть