Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Тучанская сярэдняя школа Клецкага раёна»
Гатоўнасць дзіцяці да навучання ў школе шмат у чым вызначаецца ўзроўнем яго маўленчага развіцця. У дзяцей нярэдка назіраецца адставанне ў маўленчым развіцці, якое ў дашкольным узросце звычайна не прыцягвае да сябе асаблівай увагі, але ў школе значна ўскладняе авалоданне пісьмом і прыводзіць да з'яўлення памылак, якія цяжка паддаюцца карэкціроўцы звычайнымі школьнымі метадамі.
Пажадана, каб Ваша дзіця:
правільна вымаўляла асаль усе гукі, асабліва свісцячыя, шыпячыя;
умела адрозніваць гукі на слых: калі некаторыя гукі здаюцца дзіцяці аднолькавымі, то ён будзе мець цяжкасці пры выбары адпаведных гэтым гукам літар падчас пісьма;
да 6 гадоў дзіця павінна называць гукі, якія знаходзяцца напачатку, сярэдзіне, канцы кароткіх (з 3-4 літар) слоў;
слоўнікавы запас дзіцяці 6 гадоў павінен быць даволі разнастайным: у слоўніку павінны прысутнічаць абагульняючыя словы (садавіна, агародніна, абутак, мэбля, посуд, транспарт і г.д). Дзіця павінна ўмець растлумачыць, што ўваходзіць у кожную з пералічаных груп;
Будучы першакласнік павінен умець падабраць як мага больш прыкмет і дзеянняў да аднаго прадмета з улікам яго велічыні, вагі, формы, колеру, паху, тэмпературы, матэрыялу і г.д;
умець падабраць да зададзенага слова блізкія па значэнні, а таксама словы з процілеглым значэннем;
умець актыўна карыстацца рознымі словамі, будаваць з іх простыя і невялікія складаныя сказы;
умець правільна выкарыстоўваць формы слоў, будаваць словазлучэнні, ужываць прыназоўнікі (на, у, пад, каля і г.д);
умець даць разгорнуты, зразумелы для старонняга чалавека адказ на пытанне, разумець складныя выказванні, прасочваць паслядоўнасць падзей;
умець скласці аповед па карцінцы, прытрымліваючыся правільнай кампазіцыйнай будовы (пачатак, развіццё падзей, кульмінацыя, канец).
Літаратура: Л. Коренева Ребенок на пороге школы // Пралеска. –2006. – № 6. – С. 52.
свернуть