Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Тучанская сярэдняя школа Клецкага раёна»
У вобласці развіцця маўлення і гатоўнасці да авалодання граматай будучаму першакласніку неабходна:
- Умець выразна прамаўляць усе гукі пры маўленні;
- Умець інтанацыйна вылучаць гук у словах;
- Умець вылучаць зададзены гук у працэсе маўлення;
- Умець вызначаць месца гука ў слове (напачатку, у сярэдзіне, у канцы);
- Умець вымаўляць словы па складах;
- Умець складаць сказ з 3-5 слоў;
- Умець называць парадак слоў у сказе;
- Умець выкарыстоўваць абагульняючыя паняцці (мядзведзь, ліса, воўк – гэта жывёлы);
- Умець складаць аповед па малюнку;
- Адрозніваць жанры мастацкай літаратуры (казка, апавяданне, верш);
- Умець на памяць чытаць любімыя вершы;
- Умець паслядоўна перадаваць змест казкі.
Да пачатку навучання ў школе ў дзіцяці павінны быць развіты элементарныя матэматычныя ўяўленні:
- Ведаць лічбы ад 0 да 9;
- Умець лічыць да 10 і назад;
- Умець называць папярэдні і наступны лік адносна любога ліку ў межах першага дзясятка;
- Ведаць знакі : + , - , = , < , >;
- Умець параўноўваць лікі першага дзясятка;
- Умець суадносіць лічбу і колькасць прадметаў;
- Умець параўноўваць 2 групы прадметаў;
- Умець складаць і вырашаць задачы ў адно дзеянне на складанне і адыманне;
- Ведаць геаметрычныя фігуры: трохвугольнік, квадрат, круг і г.д;
- Умець параўноўваць прадметы па колеру, памеру, форме;
- Умець аперыраваць паняццямі: “налева”, “направа”, “уверх”, “уніз”, “раней”, “пазней”, “перад”, “за”, “паміж”;
У вобласці ўяўленняў пра навакольны свет будучаму першакласніку неабходна:
- Умець адрозніваць па вонкавым выглядзе расліны, распаўсюджаныя ў нашай мясцовасці (напрыклад: елка, бяроза, дуб, сланечнік, рамонак) і называць іх адметныя асаблівасці;
- Умець адрозніваць дзікіх і свойскіх;
- Умець адрозніваць па вонкавым выглядзе птушак;
- Мець уяўленні пра сезонныя змены ў прыродзе, пра асаблівасці кожнай пары года;
- Ведаць назвы пакаёвых раслін;
- Ведаць назвы ўсіх дзён тыдня.
Акрамя таго, дзіця, якое паступае ў першы клас, павінна ведаць:
- У якой краіне ён жыве, дамашні адрас, кантактны тэлефон;
- Поўныя імёны членаў сям'і, мець агульныя паняцці пра іх працу;
- Ведаць правілы паводзін у грамадскіх месцах і на вуліцы.
Крыніца:
Рубцов В.В., Характеристики и проблемные ситуации современного дошкольника.