Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Тучанская сярэдняя школа Клецкага раёна»
1. Развівайце станоўчую накіраванасць на школу (расказвайце пра сябе, пра цікавыя падзеі ў школе, зрабіце падзеяй набыццё ўсяго неабходнага для школы, навучыце разумець час па гадзінах, вызначыце ўжо зараз абавязкі дома, парадак выканання заданняў, вылучыце месца для заняткаў, абгаварыце магчымыя розныя сітуацыі ў школе (што рабіць, як сябе паводзіць, каб не было разгубленасці і страху, калі такая сітуацыя ўзнікне, выклікайце, што не так страшна зрабіць памылку, у наступны раз трэба быць проста ўважлівей і г. д.). Усё гэта зменшыць трывогу і выкліча жаданне вучыцца, галоўнае і ваш аптымістычны настрой: менш трывогі ў голасе, залішняй апекі, упэўненасці, што яна (ён) зладзіцца.
2. Нізкі тэмп дзейнасці можна папраўляць праз спецыяльныя практыкаванні на хуткасць, напрыклад: напісанне палачак, плюсікаў за пэўны час або выкрэсліванне фігур, маляванне і інш. (можна гульнявыя) або разбор самога задання, разгляданне аптымальных спосабаў дзеяння, «падбадзёрванні», станоўчую адзнаку .
3. Падымайце самаацэнку: не крытыкуйце адкрыта, знаходзьце, спачатку нешта станоўчае, і потым звяртайце ўвагу на памылкі, не рабіце з гэтага трагедыі, а лепш разбярыце, як іх можна выправіць. Больш падтрымлівайце, і станоўча ацэньвайце: напрыклад, "Ты - разумнічка!", "Ты была сёння вельмі ўважлівай - малайчына!" і г. д. Пераадольвайце страх зрабіць нешта няправільна, спачатку можна разабраць заданні, намеціць шлях яго выканання, на першую пару можна рабіць яго сумесна, хай расказвае, затым пераходзьце да больш самастойнага выканання, хай раскажа пасля, як рабіў.
4. Добра, калі ў дзіцяці будзе сябар, з якім ён будзе адчуваць сябе больш упэўнена.
5. Больш чытайце, абмяркоўвайце. Вельмі карысна пераказваць прачытанае (некаторыя баяцца адказваць з месца і ля дошкі ў школе).
6. Праверце веды па матэматыцы: параўнанне сумежных лікаў, напрыклад 4 і 5, 7 і 8, пытайце які лік большы ці меншы і на колькі, вывучыце састаў лікаў з двух меншых, напрыклад, 5 гэта 4 і 1, 1 і 4, 3 і 2. 2 і 3. Можна зрабіць таблічку.
7. Замацуйце дні тыдня, месяцы года, поры года, геаметрычныя фігуры і аб'ёмныя формы, праверце веды прафесій, пра горад, жывёльны і раслінны свет.
8. Вучыце вылучаць гукі ў словах (гукабуквенны аналіз) і запісваць словы літарамі, вучыце дзяліць словы на склады, ставіць правільна націск, прыдумляць сказы па малюнку, вылучаючы ў ім словы, ці прапануйце самім прыдумляць сказ з 2 ці 3. - 4 слоў.
9. Навучыце карыстацца лінейкай, напрыклад, праводзіць лініі, адрэзкі ў 5, 3 см.
10. Развівайце руку: хай змалёўвае, можна па клетачках. Пішыце графічныя дыктоўкі, напрыклад, дыктуйце: адна клетачка направа, дзве ўніз і г. д, узор складзіце самі загадзя. Няхай выконвае заданне ў сшытку па слыхавой інструкцыі, напрыклад, намалюй 3 кружочкі, адзін квадрат, зафарбуй, другую фігуру. Спачатку слухае, а потым выконвае. Можна самім прыдумаць заданні на арыентыроўку на лісце.
11. Карысна працаваць з нажніцамі, выразаць сіметрычным спосабам, закругляць вуглы, ствараць розныя малюнкі. Гэта развівае і маторыку і творчасць.
12. Карысныя практыкаванні на «дамалёўку», напрыклад, ператвары кружочкі (іншыя фігуры) у прадметы, дамалёўваючы іх. Гэтыя заданні часта сустракаюцца ў тэсціраванні ў школе.
13. Хай больш фантазіруе, прыдумляе казкі з цацкамі, гуляе.
14. Звярніце ўвагу на правільнае трыманне ручкі, алоўка, націск.
15. Развівайце разумовыя аперацыі (параўнанне прадметаў, абагульненне, аналіз, сінтэз, напрыклад, «Што лішняе»: страказа, жук, голуб, матылёк; або «Назаві адным словам» (стол, канапа, шафа – мэбля, «Збяры карцінку з частак " і інш).
16. Больш малюйце, ляпіце, гуляйце, чытайце апавяданні, казкі летам! Добра, калі дзіця будзе ведаць лічбы, літары, творы дзіцячай літаратуры.
17. Умацоўвайце здароўе, добра адпачніце, атрымаеце больш станоўчых эмоцый!
Крыніца: http://doshvozrast.ru/rabrod/konsultacrod04.htm
Падрыхтавала настаўнік пачатковых класаў І.Т.Янучок
свернуть