Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Клецкага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Тучанская сярэдняя школа Клецкага раёна»
Пачынайце «забывацца» пра тое, што ваш дзіця маленькае.
Давайце яму пасільную працу ў доме, вызначыце кола абавязкаў. Зрабіце гэта мягка: «Які ты ў нас ужо вялікі, мы нават можам даверыць табе памыць посуд (вымыць падлогу, выцерці пыл і г. д.)».
Вызначце агульныя інтарэсы.
Гэта могуць быць як пазнавальныя інтарэсы (любімыя мультфільмы, казкі, гульні), так і жыццёвыя (абмеркаванне сямейных праблем).
Не лайцеся, а тым больш не абражайце дзіця ў прысутнасці іншых.
Паважайце пачуцці і думкі дзіцяці. На скаргі з боку навакольных, нават настаўніка ці выхавальніка, адказвайце: «Дзякуй, мы дома абавязкова пагаворым на гэтую тэму».
Навучыце дзіця дзяліцца сваімі праблемамі.
Абмяркоўвайце з ім канфліктныя сітуацыі, якія ўзнікаюць з аднагодкамі і дарослымі. Шчыра цікаўцеся яго меркаваннем, толькі так вы зможаце сфарміраваць у яго правільную жыццёвую пазіцыю.
Далучайце дзіця да фінансаў сям'і.
Паступова прывучайце яго параўноўваць цэны, арыентавацца ў сямейным бюджэце (напрыклад, дайце яму грошы на хлеб і на марозіва, каментуючы суму на той і на іншы прадукт).
Пастаянна размаўляйце з дзіцем.
Развіццё маўлення — перадумова добрай вучобы. Былі ў тэатры (цырку, кіно) — няхай раскажа, што яму больш за ўсё спадабалася. Слухайце ўважліва, задавайце пытанні, каб дзіця адчувала, што вам гэта сапраўды цікава.
Адказвайце на кожнае пытанне дзіцяці.
Толькі ў гэтым выпадку яго пазнавальная цікавасць ніколі не вычарпаецца.
Пастарайцеся хоць час ад часу глядзець на свет вачамі вашага дзіцяці.
Бачыць свет вачыма іншага — аснова для ўзаемаразумення.
Часцей хваліце, захапляйцеся вашым дзіцем.
На скаргі пра тое, што штосьці не атрымліваецца, адказвайце: «Атрымаецца абавязкова, толькі патрэбна яшчэ некалькі разоў паспрабаваць». І самі верце, што ваша дзіця можа ўсё зрабіць, трэба толькі ледзь-ледзь дапамагчы яму. Хваліце словам, усмешкай, ласкай і пяшчотай.
Не будуйце вашы ўзаемаадносіны на забаронах.
Пагадзіцеся, што яны не заўсёды разумныя. Заўсёды тлумачце прычыны вашых патрабаванняў, калі магчыма, прапануйце альтэрнатыву. Павага да дзіцяці цяпер — падмурак паважлівых адносін да вас у сучаснасці і будучыні.
свернуть